ГУБАЗіК паведаміла пра затрыманьне 28-гадовага менчука, які адміністраваў тэлеграм-каналы «Хата Белсату», «Шэры кот» і «Дзянісаўская».
«Белсат» удакладняе, што імя затрыманага — Аляксей Пахілка. Паводле зьвестак «Белсату», Аляксея пры затрыманьні пабілі.
«ГУБАЗіК таксама на некаторы час атрымаў кантроль над чатам „Хата Белсату“, выдаліўшы адтуль некалькі тысяч карыстальнікаў. Зараз кантроль над чатам адноўлены», — дадаў «Белсат».