Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія Michelin накіруе БелАЗу запыт з нагоды парушэньняў правоў чалавека і ўжо напісала БМЗ


На Беларускім аўтамабільным заводзе, ілюстрацыйнае фота
На Беларускім аўтамабільным заводзе, ілюстрацыйнае фота

Францускі вытворца шын Michelin адказаў на зварот беларускіх актывістаў з нагоды парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі.

Адказ кампаніі апублікаваны на сайце Рэсурснага цэнтру ў пытаньнях бізнэсу і правоў чалавека.

У ім гаворыцца, што кампанія Michelin атрымала паведамленьні аб парушэньнях правоў чалавека і сацыяльных правоў з боку беларускіх кампаній БелАЗ і БМЗ супраць некаторых супрацоўнікаў, лічыць іх «вельмі сур’ёзнымі» і зьвярнула на іх сур’ёзную ўвагу.

Кампанія ўжо выказала БМЗ сваю занепакоенасьць і чакае рэакцыі заводу. Што тычыцца заводу БелАЗ, Michelin адзначае, што ня мае «прамых дзелавых адносінаў» з гэтым прадпрыемствам, але зьвяжацца з кіраўніцтвам і прыцягне яго ўвагу да выкладзеных у звароце фактаў.

На гэтым тыдні траім актывістам страйку на БМЗ прысудзілі ад 2,5 да 3 гадоў пазбаўленьня волі.

Michelin — француская кампанія, вытворца шынаў, адзін зь лідэраў у сваёй галіне. Шыны для сваіх кар'ерных самазвалаў БелАЗ закупляе, сярод іншага, і ў кампаніі Michelin.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG