Ці будзе распродаж «фамільнага срэбра» Беларусі?
Наколькі верагодная інфармацыя пра пляны продажу расейцам сыстэмаўтваральных беларускіх прадпрыемстваў - «Беларуськалія», «Гродно-Азот», БМЗ, Нафтану? Ці будуць амэрыканскія санкцыі адносна расейскіх пакупнікоў? Колькі часу вытрымае эканоміка Беларусі на існых рэзэрвах без зьнешніх уліваньняў? Над гэтымі пытаньнямі ў Праскім акцэнце разважаюць эканамісты: Алесь Аляхновіч, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях эканомікі , віцэ-прэзыдэнт дасьледчага цэнтру CASE-Belarus і Зьміцер Крук, старшы навуковы супрацоўнік цэнтру BEROC.