Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джэймі Флай зноў узначаліць Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода


Джэймі Флай
Джэймі Флай

Рада дырэктараў Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (RFE / RL) прызначыла прэзыдэнтам і галоўным выканаўчым дырэктарам мэдыякарпарацыі Джэймі Флая.

Ён уступіць на пасаду з 16 лютага. Флай аднаўляе сваё кіраўніцтва Радыё Свабода пасьля сыходу з пасады ў чэрвені 2020 году.

«Я рады вярнуцца на пасаду прэзыдэнта Радыё Свабода, каб узначаліць мэдыякарпарацыю ў гэтыя складаныя часы», — сказаў Флай. Ён падкрэсьліў, што ганарыцца журналістамі і супрацоўнікамі, якія, нягледзячы на пандэмію і іншыя выклікі, сумленна і аб’ектыўна працягваюць даносіць інфармацыю тым, хто ў ёй больш за ўсё мае патрэбу. «Для мяне будзе гонарам зноў працаваць побач зь імі», — заявіў Флай.

Флай быў упершыню прызначаны прэзыдэнтам Радыё Свабода ў жніўні 2019 году. У чэрвені летась ён абвясьціў аб адстаўцы. Рашэньне аб звальненьні прыняў тагачасны кіраўнік Агенцтва ЗША па глябальных мэдыя Майкл Пэк.

Флай — спэцыяліст у галіне зьнешняй палітыкі. Ён працаваў у фондзе Германа Маршала і Кангрэсе ЗША, займаў розныя кіроўныя пасады ў Радзе нацыянальнай бясьпекі і Міністэрстве абароны Злучаных Штатаў.

Быўшы прэзыдэнтам Радыё Свабода, Флай неаднаразова крытыкаваў улады многіх краінаў за парушэньне правоў журналістаў і ўзмацненьне жорсткасьці заканадаўства ў дачыненьні да СМІ.

Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода распаўсюджвае інфармацыю на розных плятформах для аўдыторыі ў 23 краінах Усходняй, Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Эўропы, Каўказу, Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі на 27 мовах. Аўдыторыя мэдыякарпарацыі перавышае 40 мільёнаў чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG