Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША могуць адкласьці вывад войскаў з Аўганістану


Амэрыканскі вайсковец у Кабуле, архіўнае фота. 2018 год
Амэрыканскі вайсковец у Кабуле, архіўнае фота. 2018 год

У Дзярждэпартамэнце заяўляюць, што адміністрацыя пакуль не прыняла канчатковага рашэньня наконт сытуацыі ў Аўганістане, інфармуе «Голас Амэрыкі».

Злучаным Штатам варта адкласьці заплянаваны на 1 траўня вывад усіх сваіх войскаў з Аўганістану і дамагчыся таго, каб скарачэньне колькасьці амэрыканскага кантынгенту адбывалася ў залежнасьці ад прагрэсу ў мірных перамовах, а таксама ад дзеяньняў саміх талібаў. Пра гэта гаворыцца ў двухпартыйным дакладзе, які ў сераду прадставіла ў Кангрэсе Дасьледчая група аб Аўганістане.

У дакладзе гаворыцца, што Вашынгтону ня варта адмаўляцца ад удзелу ў аўганскім мірным працэсе. Аднак поўны вывад ўсіх вайскоўцаў немагчыма завяршыць да 1 траўня — тэрміну, які быў намечаны ў пагадненьні паміж ЗША і «Талібанам», падпісаным у 2020 годзе.

Вывад усіх амэрыканскіх вайскоўцаў можа прывесьці да грамадзянскай вайны, дэстабілізацыі рэгіёну і адраджэньня пагрозы з боку «Аль-Кайды», гаворыцца ў дакладзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG