«Сход» — незалежная грамадзянская ініцыятыва, дзе кожны беларус можа вылучыцца дэлегатам і выбіраць сваіх прадстаўнікоў. У далейшым гэтыя людзі, 328 дэлегатаў з усёй краіны, будуць адстойваць інтарэсы ўсіх у «нацыянальным дыялёгу». Прыём заявак у якасьці дэлегатаў працягнецца да 4 лютага на сайце shodbelarus.org.
На альтэрнатыўны «Сход» удзельнікамі галасаваньня зацьвердзілі 89 чалавек, яшчэ 268 знаходзяцца ў працэсе рэгістрацыі. У ліку першых заяўкі падалі такія вядомыя асобы, як дыплямат Ігар Ляшчэня, палітоляг Уладзімер Мацкевіч, былы старшы віцэ-прэзыдэнт кампаніі EPAM Systems Максім Баграцоў, бізнэсовец Валер Астрынскі, грамадзкія актывісты Ільля Дабратвор і Хрыстафор Жаляпаў.
На відэа людзі, якія падалі заяўкі, патлумачылі сваю матывацыю.
З 328 патрэбных участкаў ужо на 202 ёсьць кандыдаты ў дэлегаты.
Галасаваньне адбудзецца 5-7 лютага з дапамогай чат-боту ў Viber або Telegram. 8 лютага высьветліцца фінальны сьпіс паводле колькасьці галасоў. Далей пачнуцца онлайн-пасяджэньні ўдзельнікаў «Сходу».