Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі чатырох супрацоўнікаў крамы symbal.by


Прадукцыя крамы symbal.by
Прадукцыя крамы symbal.by

Чатыры супрацоўнікі інтэрнэт-крамы Symbal.by знаходзяццаў РУУС Савецкага раёна Менска. Пра гэта паведаміў уладльнік крамы Павал Белавус. АБЭЗ вынесьлі з памяшканьня на праспэкце Машэрава, 18 усю тэхніку і тавар кампаніі.

А 13.00 у Савецкі РУУС завезьлі намесніка дырэктара Мікіту Броўку і бухгалтарку Ксенію Міклашэўскую. А 19.30 пасьля сямігадзіннага апісваньня маёмасьці і тавараў у Савецкі РАУС павезьлі разам з затрыманымі рэчамі супрацоўніц крамы Вольгу Ігнатовіч і Анастасію Трафімчык.

Праблемы ў менскай офлайн-крамы symbal.by пачаліся яшчэ ў чэрвені, у кур’ера крамы канфіскавалі наклад маек з надпісам «ПСІХО3%». Пасьля ў краму зачасьцілі праверкі з МНС, пастаянна прападала сьвятло.

За перавоз цішотак суд аштрафаваў краму больш як на 2 тысячы рублёў. 23 чэрвеня МНС выдала краме шэраг прадпісаньняў аб ліквідацыі парушэньняў.

Тады Symbal.by абвясьціў, што з 29 чэрвеня спыняе працу. У той жа вечар, 23 чэрвеня, людзі сталі ў чаргу, каб купіць прадукцыю з сымболікай. Да крамы пад’ехаў аўтазак зь сілавікамі, пачаліся затрыманьні. У дачыненьні да некаторых склалі пратаколы паводле артыкулаў Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях: 23.4 (непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню службовай асобы) і 23.34 (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў).

«Пасьля выяўленых парушэньняў МНС і вынесенага судом рашэньня нам не ўдаецца атрымаць дазвол ад пажарнікаў на эксплюатацыю памяшканьня ў якасьці крамы. Калі выправілі ранейшыя парушэньні, прыйшлі і знайшлі новыя — праблемы з вэнтыляцыяй і дымаходам», — расказвае стваральнік крамы Павал Белавус.

Канфіскаваныя майкі краме так і не аддалі. Яе пасылкі за мяжу не прапускае мытня. Цяпер крама працуе ў онлайн-рэжыме з дастаўкай па Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG