Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына ініцыюе стварэньне міжнароднага мэханізму перасьледу вінаватых у катаваньнях у Беларусі


Катаваньні на Акрэсьціна
Катаваньні на Акрэсьціна

Лідэр Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва і чалец прэзыдыюму Каардынацыйнай Рады, былы дыплямат Павал Латушка 28-29 студзеня правёў у Бэрліне сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў Нямеччыны.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Телеграм-канал палітыка, на чарговай сустрэчы з дзяржсакратаром нямецкага МЗС Мігелем Бэргерам Латушка «абмеркаваў падыходы да прыняцьця чацьвёртага пакета санкцыяў ЭЗ супраць рэжыму Лукашэнкі і падтрымку незалежных СМІ Беларусі, якія зьнішчае рэжым».

«Мігель Бэргер праінфармаваў аб тым, што Нямеччына выступіць зь ініцыятывай стварэньня міжнароднага мэханізму крымінальнага перасьледу асобаў, вінаватых у злачынствах й парушэньні правоў чалавека ў Беларусі», — гаворыцца ў паведамленьні.

Асобную ўвага суразмоўцы надалі ацэнцы сытуацыі ў Беларусі ў кантэксьце адносінаў з Расеяй.

«Наступныя месяцы будуць вырашальнымі для будучыні Беларусі. Мы па-ранейшаму цьвёрда падтрымліваем усіх, хто мужна пратэстуе дзеля свабоды, вяршэнства закона і спыненьня гвалту!» — напісаў дзяржсакратар МЗС Нямеччыны ў Твітэры па выніках сустрэчы.

Палітык таксама сустрэўся з Матыясам Лютэнбэргам, кіраўніком службы двухбаковых адносінаў з дзяржавамі Усходняй Эўропы ў ведамстве канцлеркі Нямеччыны, і Ёханам Вадэфулем, намесьнікам кіраўніка кіроўнай фракцыі Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу ў бундэстагу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG