29 студзеня Нацбанк апублікаваў даклад намесьніка старшыні праўленьня Дзьмітрыя Калечыца пра забесьпячэньне фінансавай стабільнасьці ў 2020 і пляны на 2021 год.
У частцы, прысьвечанай задачам на сёлета, спадар Калечыц сярод іншага згадаў, што Нацбанк з Саветам міністраў атрымае права на ўвядзеньне валютных абмежаваньняў.
Зьмены ў адпаведны закон уступяць у сілу 9 ліпеня і дазволяць уводзіць абмежаваньні тэрмінам да году.
Што гэта за абмежаваньні
- Забарона на валютныя і валютна-абменныя апэрацыі.
- Усталяваньне лімітаў на апэрацыі з валютай.
- Увядзеньне дазволаў Нацбанку на валютныя апэрацыі.
- Абмежаваньні на адкрыцьцё і вядзеньне рахункаў у замежных банках.