Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узровень даверу Пуціну апусьціўся да 53%, — Фонд «Грамадзкая думка»


Уладзімір Пуцін выступае на Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе, 27 студзеня 2021
Уладзімір Пуцін выступае на Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе, 27 студзеня 2021

Узровень даверу прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну апусьціўся да мінімуму за апошні год і складае 53%. Гэта паказала апытаньне Фонду «Грамадзкая думка» (ФОМ).

Пра недавер Пуціну заявілі 35% рэспандэнтаў — гэта паўтор максымальнага гадавога значэньня, зафіксаванага ў сакавіку 2020 году. Яшчэ 12% не змаглі адказаць на пытаньне: «Вы хутчэй давяраеце ці хутчэй не давяраеце Ўладзіміру Пуціну?»

Апытаньне праводзілася 22–24 студзеня сярод 3 тысячаў чалавек. Згодна з папярэднім апытаньнем ФОМ, узровень даверу Пуціну за ўвесь мінулы год не апускаўся ніжэй за 55%.

Апытаньне таксама паказала, што станоўча ацэньваюць працу Пуціна на пасадзе прэзыдэнта 60% расейцаў, адмоўна — 26%.

Паводле апытаньня «Лявада-цэнтру», у студзені мінулага году пра давер прэзыдэнту Пуціну заявілі крыху больш за траціну расейцаў (35%).

А па выніках дасьледаваньня ВЦИОМ (Усерасейскі цэнтар вывучэньня грамадзкай думкі), узровень даверу расейцаў да Ўладзіміра Пуціна ў сакавіку мінулага году зьнізіўся да мінімуму за 14 гадоў. Тады пра давер прэзыдэнту заявілі 28% удзельнікаў апытаньня. Такога нізкага паказьніку не было за ўсю гісторыю назіраньняў.

Пасьля гэтага ВЦИОМ зьмяніў мэтодыку і стаў задаваць закрытае пытаньне — пра тое, ці давярае рэспандэнт канкрэтна Ўладзіміру Пуціну. Аднак і такая фармулёўка паказала зьніжэньне даверу да прэзыдэнта — з 74% у студзені 2020 году да 67% у сакавіку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG