Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка назваў Навальнага «беглым нямецкім пратэстуном»


Аляксаднар Лукашэнка. 26 студзеня 2021.
Аляксаднар Лукашэнка. 26 студзеня 2021.

Аляксандр Лукашэнка, супраць улады якога ў Беларусі ўжо амаль паўгоду працягваюцца пратэсты, пракамэнтаваў пратэстныя мітынгі ў Расеі і расьсьледаваньне расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага, якога ён назваў «беглым нямецкім пратэстуном».

Пра гэта паведамляе беларускае дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.

Лукашэнка нагадаў аб сваіх словах пра тое, што «Беларусь – гэта трамплін для нападу на Расею». Ён лічыць, што адрозьненьне беларускіх пратэстаў ад расейскіх палягае ў тым, што ў жніўні 2020 года ў Беларусі нібыта «хацелі ажыцьцявіць бліцкрыг» і «ўвесьці натаўскія войскі», а ў Расеі «будут качать вдолгую».

Гаворачы пра Навальнага, Лукашэнка заявіў, што расьсьледаваньне пра ўладу і прэзыдэнта можа рабіць толькі чалавек «з крышталёва чыстай біяграфіяй», а расейскі апазыцыянэр мае судзімасьць. «Выпусьцілі ў Нямеччыну (захацеў там лячыцца), і ў гэты час, будучы ў несьвядомым стане, скляпаў двухгадзінны фільм. Што, людзі гэтага не разумеюць?» – заявіў Лукашэнка.

Як і Ўладзімір Пуцін, Лукашэнка не назваў Навальнага па імені.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG