Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьнем прызналі актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Вінярскага. Усяго такіх у Беларусі ўжо 221 


Максім Вінярскі, архіўнае фота 2019 году.
Максім Вінярскі, архіўнае фота 2019 году.

39-гадовы актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі, якога затрымалі 22 студзеня, стаў фігурантам крымінальнай справы, матэрыялы па якой зьбірае ГУБАЗіК.

Праваабаронцы ацэньваюць перасьлед Максіма Вінярскага, які падазраецца ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках (арт. 13, ч.2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу), як палітычна матываваны ў сувязі з рэалізацыяй Вінярскім свабоды мірных сходаў і выказваньня меркаваньня адносна вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, а таксама ў сувязі зь ягонай публічнай палітычнай дзейнасьцю, і прызнаюць яго палітычным зьняволеным.

У заяве яны патрабуюць ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць з-пад варты Максіма Вінярскага і спыніць яго крымінальны перасьлед.
  • Неадкладна вызваліць усіх палітвязьняў і грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы пэрыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненьні да грамадзян краіны.

Маскіма Вінярскага затрымалі 22 студзеня ў Менску. ГУБАЗіК і МУС нібыта ўстанавілі, што Вінярскі ўвосень заклікаў беларусаў выходзіць на маршы і чыніць супраціў сілавікам. У кватэры, дзе знаходзіўся Вінярскі, правялі ператрус, забралі кампутарную тэхніку, налепкі, балёны з аэразольнай фарбай, тэлефоны і нацыянальную бел-чырвона-белую сымболіку.

Па стане на 28 студзеня ў Беларусі прызнаныя палітвязьнямі 221 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG