Як высьветліла Свабода, з пачаткам пасьлявыбарчых пратэстаў улады пераабсталявалі лячэбна-працоўны прафілякторый (ЛПП) № 3 пад Слуцкам у лягер для затрыманых пратэстоўцаў. Мы спыталі ў мянчукоў, што яны пра гэта думаюць.
Пра лягер для пратэстоўцаў. Сьцісла
- Сьведка будаўніцтва лягеру расказаў, што ЛПП № 3 пад Слуцкам вырашылі пераабсталяваць для ўтрыманьня пратэстоўцаў 10 жніўня.
- Лягер прызначаўся для ўтрыманьня прыкладна 2000 чалавек. Іх пачалі прывозіць зь Менску 12 жніўня.
- Абсталяваньне для лягеру пад Слуцкам звозілі з розных месцаў Беларусі, у тым ліку з вайсковых частак і папраўчых калёній.
- Унутранай аховай лягера займаўся Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў. Вонкавай — салдаты Мінабароны.
- Пасьля нечаканага вызваленьня вязьняў 15 жніўня лягер быў ліквідаваны за некалькі дзён.