Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістак Кацярыну Андрэеву і Дарʼю Чульцову будуць судзіць 9 лютага


Кацярына Андрэева, Дарʼя Чульцова
Кацярына Андрэева, Дарʼя Чульцова

Суд у справе Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай пачнецца ў аўторак, 9 лютага, а 10-й гадзіне. Справу ў судзе Фрунзенскага раёну будзе разглядаць судзьдзя Натальля Бугук, паведаміў муж Кацярыны Андрэевай Ігар Ільяш.

  • Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову затрымалі 15 лістапада за стрым, падчас якога яны паказалі жорсткі разгон акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэньне сілавікамі народнага мэмарыялу.
  • Журналісткам выставілі абвінавачаньне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Іх вінавацяць у актыўным удзеле і нават кіраваньні «групавымі дзеяньнямі, што груба парушаюць грамадзкі парадак», якія пацягнулі за сабой парушэньне працы грамадзкага транспарту. Сьледзтва сьцьвярджае, што стрым Кацярыны і Дар’і прывёў да прыпыненьня руху 13 аўтобусных маршрутаў, трох тралейбусных і трох трамвайных. Шкоду, нанесеную ГП «Менсктранс», ацанілі ў 11 562 рублі і 14 капеек.
  • 11 студзеня матэрыялы справы перадалі ў Фрунзэнскі раённы суд Менску.
  • Праваабаронцы прызналі іх палітвязьнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG