Да раніцы 26 лістапада энэргетыкі аднавілі электразабесьпячэньне 1800 населеных пунктаў і працягвалі рамонт больш як у 400 паселішчах.
Дрэвы, пацяжэлыя ад наліплага сьнегу і лёду, нахіляліся да лініяў электраперадачы. Абледзянелыя і засьнежаныя правады не вытрымлівалі цяжару сьнегу, зламаных галінаў і дрэваў і абрываліся, паведаміла «Белэнэрга».
Паводле інфармацыі МНС,
- 80 дрэваў павалілася,
- 11 аўтамабіляў пашкоджаныя дрэвамі,
- 75 аўтамабіляў ратавальнікі выцягнулі зь сьнегу,
- 13 цягнікоў спазьнілася, бо сьнег наліп на стрэлачныя пераводы,
- 15 дамоў падтапіла (у Асіповічах і ў Магілёўскім раёне),
- у 2198 паселішчах зьнікала электрычнасьць,
- пацярпелых няма.
Сыноптыкі папярэдзілі, што наліпаньне мокрага сьнегу і галалёдзіца могуць быць і 27 студзеня.