У лісьце ФПБ падкрэсьліваецца, што ўвядзеньне санкцый не «адпавядае патрабаваньням працоўных Беларусі», як гэта падаецца прадстаўнікамі з-за мяжы.
«Эўрапейскія палітыкі, мабыць, лічаць, што маюць права абмяжоўваць і ўціскаць правы працаўнікоў іншых краін. Атрымліваецца, мы павінны застацца бяз працы, без заработнай платы. Як у такім выпадку нам утрымліваць свае сем’і, вучыць дзяцей?»
Афіцыйныя прафсаюзы заклікалі працоўных іншых дзяржаў праявіць салідарнасьць і паўплываць на ўрады сваіх краін, якія, ужыўшы эканамічныя санкцыі, «заняліся эканамічным шантажом і парушылі асновы міжнароднага права».
У лісьце напісана, што Эўрапейскім зьвязам «неабгрунтавана, безь якіх-небудзь пацьверджаньняў», уведзены санкцыі ў дачыненьні дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі.
У Беларусі і ў замежжы тым часам працягваюцца акцыі салідарнасьці зь беларускімі працоўнымі, якіх звольнілі зь дзяржаўных заводаў і арганізацый за іх палітычную пазыцыю.