14 студзеня ў холе гандлёвага цэнтру вывесілі бел-чырвона-белы памерам у некалькі паверхаў. Там жа выступіў «Вольны хор», у акцыях якога удзельнічае і Дзяніс Іваноў.
Тады сьцяг правісеў гадзіну, пасьля чаго ахова яго зьняла.
Летась у лістападзе артыста ўжо затрымлівалі разам зь віялянчалістам Аляксандрам Сердзюковым, і таксама ў будынку філярмоніі. Тады абодвум прысудзілі па 15 сутак арышту за «хуліганства».
Тэлефонная сувязь зь Дзянісам Івановым адсутнічае.