Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эдуарду Бабарыку падоўжылі тэрмін утрыманьня пад вартай


Эдуард Бабарыка, чэрвень 2020 г.
Эдуард Бабарыка, чэрвень 2020 г.

Тэрмін утрыманьня пад вартай Эдуарда Бабарыкі падоўжаны да 18 лютага.

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал яго бацькі, экс-банкіра і былога прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыкі.

Абодва Бабырыкі, бацька і сын, былі затрыманыя 18 чэрвеня летась і знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

«Што тычыцца майго бестэрміновага знаходжаньня ў СІЗА. Гэта, вядома, цікавы досьвед. Побыт і фізычныя ўмовы — самае простае, з чым тут можна справіцца. Жыву, як манах у кельлі, на некалькіх квадратных мэтрах. Менавіта гэтае абмежаваньне і немагчымасьць уцячы ад сябе сталі прычынай маштабнай працы над сабой. Калі шчыра, то гэта самы насычаны пэрыяд у маім жыцьці з пункту гледжаньня зьмен, але і самы цяжкі», — цытуюцца ў паведамленьні фрагмэнты лістоў Эдуарда Бабарыкі.

Бабарыка-малодшы абвінавачваецца паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу (ухіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры). Праваабаронцы прызналі Эдуарда і Віктара Бабарыкаў палітвязьнямі.

Сёньня таксама зьявілася інфармацыя, што ўдзельніку Каардынацыйнай рады беларускай апазыцыі Максіму Знаку працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай да 9 сакавіка. Пра гэта паведаміў ягоны адвакат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG