Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ў дзень акцый пратэсту пачаліся праблемы з мабільнай сувязьзю


Акцыя ў падтрымку Навальнага ў Якуцку
Акцыя ў падтрымку Навальнага ў Якуцку

23 студзеня ў Расеі праходзяць акцыі пратэсту супраць арышту Аляксея Навальнага.

Першыя акцыі пратэсту пачаліся на расейскім Далёкім Усходзе — ва Ўладзівастоку і Хабараўску. Там на вуліцы, паводле інфармацыі расейскіх СМІ, выйшла каля трох тысяч чалавек. У Якуцку акцыя праходзіла пры тэмпэратуры –50°.

Пасьля 11 гадзінаў беларускага часу, зьявілася інфармацыя пра праблемы з доступам да мабільнай сувязі. Пра гэта паведамляе выданьне «Медуза», а таксама тэлеканал «Дождь» . Пра адключэньне мабільнага інтэрнэту гавораць карыстальнікі апэратара «Білайн». Праблемы з сувязьзю ёсьць у карыстальнікаў у Маскве, Пецярбургу, Цюмені, Чалябінску, Екацерынбургу, Варонежы, Краснадары, Растове-на-Доне, Саратаве.

Акрамя гэтага, паведамляюць пра блякіроўку сацыяльнай сеткі Twitter. Паводле «Медузы», пра гэта пішуць карыстальнікі з Масквы, Астрахані і Санкт-Пецярбургу.

Выйсьці на акцыі пратэсту ў суботу 23 студзеня жыхароў Расеі заклікаў апазыцыйны палітык Аляксей Навальны, якога арыштавалі ў Маскве 17 студзеня адразу пасьля вяртаньня ў Расею з Бэрліна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG