Дзьмітры Баскаў заявіў у інтэрвію расейскаму «Первому каналу», што ФХБ паважае працу спартоўцаў і таму не адмовіцца ад удзелу.
«Напэўна, ня маем маральнага права дзейнічаць, як нашы апанэнты, забіраючы ў спартоўцаў мару, а ў заўзятараў — любімую каманду. Тым больш у нас цяпер маладая зборная».
Пасьля афіцыйнага паведамленьня Міжнароднай фэдэрацыі хакею аб пераносе турніру зь Беларусі Баскаў абвінаваціў яе і спонсараў у тым, што тыя «сталі ахвярамі палітычных гульняў», а праўладны палітычны аглядальнік Пётра Пятроўскі выступіў з ініцыятывай «альтэрнатыўнага чэмпіянату сьвету», на які запрасілі б Расею, Казахстан, Армэнію, Сэрбію, Кіргізстан і краіны Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.