Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку COVID-19 на 19 студзеня.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, за дзень:
- Выявілі 1356 новых хворых
- Памерлі 10 пацыентаў
- Выпісалі 1295 чалавек
За ўвесь час
- 228 716 захварэлі
- 1601 памерлі
- 212 074 паправіліся і выпісаліся
Мінулыя два дні рэзка скарацілася колькасьць зробленых тэстаў. Раней за дзень бралі больш як 20 тысяч аналізаў на COVID-19, за мінулыя ж содні — няпоўныя 9 тысяч.