Выкладчык – пра прычыны сыходу з унівэрсытэту фізкультуры
Аналітык BISS Вадзім Мажэйка тлумачыць, чаму ён вырашыў звольніцца зь Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры, дзе чатыры гады выкладаў гуманітарныя дысцыпліны. Ён расказвае пра выключаных і арыштаваных студэнтаў, маўчаньне большасьці выкладчыкаў, а таксама верыць у тое, што сыходзіць, каб вярнуцца і выкладаць у новай Беларусі.