Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны правёў ноч у пастарунку паліцыі пад Масквой, адвакатаў да яго не пусьцілі


Аляксей Навальны ў самалёце, 17 студзеня.
Аляксей Навальны ў самалёце, 17 студзеня.

Навальны вяртаўся зь Нямеччыны — яго прывезлі туды з Омску ў коме пасьля атручэньня баявым атрутным рэчывам «Навічок».

Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны, затрыманы ў нядзелю ўвечары ў аэрапорце «Шарамецьцева» пасьля вяртаньня зь лячэньня ў Нямеччыне, знаходзіцца ў другім аддзеле паліцыі ў горадзе Хімкі Маскоўскай вобласьці.

Пра гэта паведаміла расейскай службе BBC ягоная адвакатка Вольга Міхайлава. Супрацоўнікі аддзела пацьвердзілі гэта вусна, але адмовіліся пусьціць яе да Навальнага, як і юрыста Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Вячаслава Гімадзі, спаслаўшыся на начны час, сказала адвакат.

Напярэдадні Навальны быў затрыманы ў аэрапорце падчас праходжаньня пашпартнага кантролю. Фэдэральная служба выкананьня пакараньняў заявіла, што да рашэньня суду аб меры стрыманьня ён павінен знаходзіцца пад вартай.

Раней ФСВП абвінаваціла Навальнага ў тым, што ён падчас знаходжаньня за мяжой парушыў правілы выпрабавальнага тэрміну, і папрасіла суд змяніць ўмоўнае пакараньне ў так званай справе «Іў Рашэ» на рэальны тэрмін. 29 сьнежня за дзень да заканчэньня выпрабавальнага тэрміну Навальны быў аб’яўлены ў вышук. Палітык ведаў пра намер яго затрымаць, але не адмовіўся ад плянаў вярнуцца ў Расею.

Аляксей Навальны апынуўся на тэрыторыі Нямеччыны 22 жніўня — яго прывезлі туды з Омску ў стане комы пасля атручэньня баявым атрутным рэчывам «Навічок». У Нямеччыне ён лячыўся, а затым праходзіў рэабілітацыю. Навальны заяўляў, што не па сваёй волі туды прыехаў і што вернецца ў Расею. Ён таксама казаў, што паведаміў ФСВП аб сваім знаходжаньні за мяжой і пра тое, што ён там з мэдыцынскіх прычын.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG