Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Навальны — на борце самалёта з Бэрліну ў Маскву


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Апазыцыянэр Аляксей Навальны знаходзіцца на борце самалёта авіякампаніі «Победа», які ляціць з Бэрліну ў Маскву.

Момант, калі Навальны зайшоў у самалёт, зьняў карэспандэнт Радыё Свабода.

Навальны адказаў на пытаньні журналістаў, якія разам зь ім ляцяць у Маскву. Ён сказаў, што не баіцца вяртацца ў Расею, нягледзячы на пагрозу арышту. З Навальным ляціць яго жонка Юлія.

Самалёт вылецеў прыблізна на паўгадзіны пазьней, чым было пазначана ў раскладзе. Камандзір карабля пацьвердзіў, што самалёт ляціць у аэрапорт Унукава, дзе зьбіраюцца прыхільнікі апазыцыянэра.

Тым часам у аэрапорце ў Маскве пачаліся затрыманьні тых, хто сабраўся прывітаць Навальнага. Сярод затрыманых аказалася апазыцыйная палітычная актывістка Любоў Собаль, юрыстка Фонду барацьбы з карупцыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG