Акцыя ў мястэчку Лабча Наваградзкага раёну
Марш з нацыянальнымі сьцягамі ў Навінках пад Менскам
Марш у Менску на вуліцы Максіма Танка
Пікет каля Вілейкі
Першыя затрыманыя на акцыях 17 студзеня
Ініцыятыва «Сьпісы затрыманых» паведаміла пра затрыманьне 2 чалавек падчас нядзельных акцый пратэсту. У сьпісах затрыманых Анастасія Калашнікава, фэльчар выязной брыгады, шматразовая чэмпіёнка і прызёр чэмпіянату Беларусі па тайскім боксе і кікбоксінгу, прызёр міжнародных турніраў, паведамляе Tut.by. Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў пра затрыманьне Паўла Гірыса.
Акцыя жыхароў Кобрыня
Марш жыхароў Ракава, Аксакаўшчыны і Новага Поля, Менская вобласьць
Акцыі ў Горадні і Рэчыцы
Аўтапрабег прыхільнікаў Лукашэнкі ў Менску
Марш пратэсту ў Берасьці
Марш у Сёмкаве пад Менскам
Крэатыўныя фарматы акцый прыхільнікаў перамен
Прабежа са сьцягамі ў лесе пад Менскам
Акцыя пратэсту ў Барысаве
Агенцтва БелаПАН па стане на 12.15 налічыла 30 акцый пратэсту ў Беларусі
У Менску і іншых населеных пунктах Беларусі прыхільнікі пераменаў 17 студзеня правялі лякальныя маршы і акцыі салідарнасьці.
Так, у Менску акцыі супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і падаўленьня іншадумства прайшлі ў мікрараёнах Малінаўка, Чкалаўскі, Паўднёвы Захад, Брылевічы, Міхалова, Лябяжы, Курасоўшчына, Лошыца, Каменная Горка, Уручча.
Адразу некалькі ранішніх маршаў прайшлі ў Заводзкім раёне Менска. Акцыя таксама прайшла каля менскага Палаца спорту. Дваровыя маршы правялі жыхары вуліц Маякоўскага, Захарава, Пуліхава, Антонаўская, Янкі Маўра.
Акцыю супраць гвалту правялі ў ваенным гарадку Ўручча, а таксама пасёлках Шчомысьліца, Замасточча, Хацежына паблізу Менска. У адным з мікрараёнаў Менска прайшоў марш у падтрымку палітвязьня Мікалая Дзядка.
Акцыі таксама прайшлі ў Баранавічах (Брэсцкая вобласьць), Віцебску, Гомелі, Гродне, Жабінцы (Берасьцейская вобласьць), Заслаўі (Менскі раён). Жыхары Оршы (Віцебская вобласьць) раніцай правялі акцыю ў падтрымку Паўла Севярынца, Ігара Лосіка і іншых палітвязьняў. Жыхары Жодзіна (Менская вобласьць) прынялі ўдзел у танцавальным флэшмобе Jerusalema.
Менск. Прагулка па марозе з парасонамі ў нацыянальных колерах
Марш пратэсту ў менскай Малінаўцы
Менск. Прабежка з нацыянальнымі сьцягамі на марозе
Флэш-моб сьнегавікоў у Менску
У Менску правялі акцыю салідарнасьці з палітвязьнем Ігарам Лосікам, які 34 дні трымае галадоўку
Удзельнікі акцыі заклікалі яго спыніць галадоўку, бо «перамога блізка, і новай Беларусі вельмі патрэбныя такія сьмелыя людзі».