Кіраўнік Міжнароднай хакейнай фэдэрацыі Рэнэ Фазэль у інтэрвію sportschau.de на пытаньне, ці магчыма правесьці чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менску, сказаў: «Вельмі складана, вельмі складана. Я магу амаль сказаць, што павінен здарыцца цуд».
Фазэль таксама заявіў, што яму гарантавалі, што фатаграфіі сустрэчы з Лукашэнкам не апублікуюць.
Фазэль сказаў, што сфатаграфаваўся зь Дзьмітрыем Баскавым, бо той яго папрасіў.
«Я і падумаць ня мог, што ён будзе выкладаць іх у публічны доступ, — сказаў Фазэль. — У такіх сытуацыях разумееш, што табой маніпулююць».
Рашэньне, ці пераносіць чэмпіянат зь Беларусі, мае прыняць рада Міжнароднай фэдэрацыі хакею пры канцы студзеня.