Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Практыкаваліся ва ўдасканаленьні мэтадаў лялькаводзтва». Сілавікі затрымалі адміністратара дваровых чатаў


Кадар зь відэа МУС
Кадар зь відэа МУС

У Менску затрымалі адміністратара «радыкальных Telegram-каналаў і чатаў», паведаміла МУС.

«Міліцыя працягвае выяўляць і прыцягваць да адказнасьці „інтэрнэт-дзеячаў“, якія заклікаюць парушаць грамадзкі парадак. Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі 31-гадовага менчука, які стварыў і адміністраваў некалькі дваровых Telegram-чатаў, у тым ліку „Сухарава-97“ (больш за 3300 удзельнікаў), а таксама Telegram-канал „Сухарава News“ (больш за 1100 удзельнікаў)», — расказалі ў ведамстве.

Паводле апэратыўнікаў, затрыманы заклікаў падпісчыкаў да ўдзелу ў пратэставых дваровых акцыях.

«Зьвяртае на сябе ўвагу той факт, што людзі, якія адміністравалі згаданыя рэсурсы, на маршы не хадзілі. Затое стварылі асобны чацік „Эліта Сухарава“, дзе практыкаваліся ва ўдасканаленьні мэтадаў „лялькаводзтва“. Правакавалі людзей парушаць закон, а самі здымалі відэа таго, што адбываецца, з вокнаў сваіх утульных кватэрак. Затым атрыманыя кадры разьмяшчалі ў інтэрнэт-рэсурсах і адсылалі справаздачы аб праведзенай працы гаспадарам», — адзначылі праваахоўнікі.

Цяпер супрацоўнікі ГУБАЗіК шукаюць іншых уладальнікаў і адміністратараў інтэрнэт-рэсурсаў, якія «ўцягваюць грамадзян у пратэставы рух».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG