Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адваката журналіста Аляксандрава не пусьцілі да падабароннага, фармальна праз каранавірус


Андрэй Аляксандраў
Андрэй Аляксандраў

Як паведаміла БелаПАН адвакатка Вольга Карпушонак, 15 студзеня мінаюць трое сутак з моманту затрыманьня Андрэя Аляксандрава, і яго павінны альбо адпусціць, альбо прад’явіць абвінавачаньне.

13 студзеня юрыстка спрабавала убачыцца з падабаронным ў ізалятары на Акрэсьціна, але яе не пусьцілі, спаслаўшыся на тое, што наведваньне затрыманых прыпынена ў сувязі з каранавірусам.

Журналіст і мэдыямэнэджар перастаў выходзіць на сувязь 12 студзеня, амаль суткі ў родных і калег не было пра яго ніякай інфармацыі. На наступны дзень афіцыйная прадстаўніца УСК па Менску Кацярына Гарлінская паведаміла БелаПАН, што Аляксандраў затрыманы ў якасьці падазраванага паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Абставіны затрыманьня журналіста невядомыя. Вядома толькі, што разам з Андрэем ўзялі ягоную дзяўчыну Ірыну Злобіну, якая цяпер таксама на Акрэсьціна. Як паведаміла БелаПАН сястра затрыманай, сьледчы сказаў, што Ірына зьяўляецца падазраванай у крымінальнай справе, але нічога не канкрэтызаваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG