Фільм ад першай асобы апавядае, як чалавека зьмяняе камэра і як доўга даводзіцца шукаць выхад зь яе — нават пасьля вызваленьня.
Сярод гераіняў фільму 8 дзяўчат. Усяго, як адзначаюць аўтары стужкі, пад арышты і затрыманьні са жніўня 2020 году трапілі каля 7 тысяч жанчын.