Пра вызваленьне вядомага дызайнэра, аўтара культурных праектаў, сузаснавальніка TuzinFM, паведаміў кіраўнік Фонду беларускай культурнай салідарнасьці Сяргей Будкін у сваім Фэйсбуку.
Напярэдадні Лазар скончыў працу над дызайнам кнігі «НЕрасстраляныя» пра забітых савецкімі карнікамі беларускіх паэтаў. Мастака забралі ў фінансавую міліцыю разам з кампутарам. Ягонай жонцы сказалі, што будуць правяраць, «ці заплаціў ён падаткі».
Дагэтуль невядома, ці вызвалены супрацоўнікамі Аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (АБЭЗ) Генадзь Вінярскі з выдавецтва «Кнігазбор». Ранкам у яго таксама забралі кампутар і тэлефон, самога Вінярскага павезьлі ў міліцыю.