Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнта Армэніі шпіталізавалі з каранавіруснай пнэўманіяй


Армэн Саркісьян, 25 сьнежня 2020 году
Армэн Саркісьян, 25 сьнежня 2020 году

Прэзыдэнт Армэніі Армэн Саркісьян, які заразіўся каранавіруснай інфэкцыяй, шпіталізаваны з двухбаковай пнэўманіяй. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай прэс-службу прэзыдэнцкага апарату.

«Прэзыдэнт Армэн Саркісьян, які заразіўся новым тыпам каранавірусу і праходзіў лячэньне ў хатніх умовах, шпіталізаваны, — адзначаецца ў паведамленьні. — У прэзыдэнта Саркісьяна ёсьць тыповыя для гэтага стану сымптомы, у тым ліку высокая тэмпэратура і двухбаковая пнэўманія».

У 2020 годзе каранавірусную інфэкцыю перанесьлі і іншыя сусьветныя лідэры. Хварэлі прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, прэзыдэнт Партугаліі Марсэла Рэбэлу дэ Соўза ды іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG