У чырвоны сьпіс заносяцца ўсе краіны, дзе за мінулыя два тыдні выяўлена больш станоўчых тэстаў на 100 тысяч насельніцтва, чым ва Ўкраіне. У Беларусі афіцыйна гэты паказьнік — 279,8, паведаміў «Белсат».
Тым, хто прыедзе ва Ўкраіну зь Беларусі, трэба або мець адмоўны вынік PCR-тэсту або, калі няма магчымасьці зрабіць тэст, правесьці 14 дзён на самаізаляцыі.
Ва Ўкраіне колькасьць захворваньняў на COVID-19 за апошнія дні зьнізілася.