Аляксандр Макрыцкі пакінуў пасаду галоўнага трэнэра менскага «Юнацтва». Кантракт фармальна скасаваны па пагадненьні бакоў, паведамляе прэс-служба клюба.
Як піша спартовае выданьне «Трыбуна», раней стала вядома, што Аляксей Баранаў стане старшынёй ХК «Юнацтва». Функцыянэр удзельнічаў у аўтапрабегу за Лукашэнку.
Раней намесьнік старшыні «Юнацтва» Аляксей Торбін і 17 хакеістаў каманды падпісалі праўладны ліст. Аляксандр Макрыцкі стаў адзіным трэнэрам чэмпіянату Беларусі па хакеі, які не падпісаў гэты ліст.
Макрыцкі раней гуляў у хакейнай камандзе Лукашэнкі, аднак у апошні час у складзе ня значыўся.
Макрыцкі ўзначаліў «Юнацтва» у 2019 годзе і стаў з клюбам чэмпіёнам «Парыматч-Экстралігі». Ад камэнтароў Макрыцкі адмовіўся.