Жонкі палітвязьняў пра крайні крок, дробныя гнюснасьці і «катаваньне шансонам» за кратамі
Жонка палітвязьня Ігара Лосіка Дар'я заклікае людзей пісаць лісты свайму мужу з заклікам спыніць галадоўку пратэсту. Дар'я Лосік, а таксама жонкі палітвязьняў Міколы Статкевіча і Паўла Севярынца Марына Адамовіч і Вольга Севярынец – пра вынік галадовак у гісторыі беларускага пратэсту, і пра іх наступствы як для грамадзтва, так і для самога галадоўніка.