— Мы ня хочам, каб наша зборная па хакеі выступала на чэмпіянаце сьвету ў Менску. Мы хочам, каб чэмпіянат сьвету прайшоў у іншай краіне, — цытуе Ларсэна tribuna.com.
Ён паведаміў, што ўжо летась некалькі дацкіх хакеістаў крытычна выказаліся з нагоды магчымага правядзеньня ЧС у Менску.
— Будзе складана, калі адной Даніі прыйдзецца адмовіцца ад ЧС. Але я ўпэўнены, што ў чатырох паўночных краінаў вельмі падобныя погляды на тое, што адбываецца вакол ЧС у Менску. І тады ІІХФ будзе складаней застацца ў баку і не заўважыць таго, што адбываецца, — сказаў Ульрык Ларсэн.