«Лукашэнка арыштуе ўсіх, хто вернецца»
Адзін з кіраўнікоў Беларускага свабоднага тэатру, грамадзкі дзяяч Мікалай Халезін папярэджвае пра «радыкальны адток прафэсіяналаў з пратэставага руху, калі найбліжэйшым часам вядучыя гульцы і іх структуры не пяройдуць у рэжым пошуку кансалідуючых крокаў і максымальнай прафэсіяналізацыі дзейнасьці».