Яна Грыба пакаралі за ўдзел у «Маршы мудрасьці» 4 студзеня. Штраф склаў 1160 рублёў. Гэта нашмат больш, чым ягоная пэнсія, адзначыў тэлеканал «Белсат».
Ян Грыб сказаў, што назаўтра пасьля акцыі яго прымусова даставілі з дому ў аддзел міліцыі Першамайскага раёну. Там склалі пратакол паводле артыкулу 23.34 за «ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве», пасьля чаго адразу павезьлі ў суд.
Там Грыб дэманстратыўна адмовіўся браць удзел у паседжаньні на знак пратэсту супраць незаконных дзеяньняў міліцыі і судоў. Сваёй віны Ян Грыб не прызнаў. Пакуль ён заставаўся ў калідоры, судзьдзя пастанавіў пакараць яго штрафам.