Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пэнсіянэры выйшлі на 15-ю акцыю пратэсту, першую ў новым годзе


Акцыя пратэсту пэнсіянэраў. Менск, 4 студзеня 2021.
Акцыя пратэсту пэнсіянэраў. Менск, 4 студзеня 2021.

Маршы пэнсіянэраў традыцыйна адбываюцца па панядзелках. Сабраліся людзі пажылога веку ў Менску і 4 студзеня. Гэта 15-я акцыя пэнсіянэраў супраць гвалту і за новыя свабодныя выбары.

Сьпярша маршы пэнсіянэраў пачыналіся на плошчы Незалежнасьці. Але пасьля жорсткага супраціву сілавікоў пратэстоўцы зьмянілі тактыку і сталі зьбірацца кожны раз у новым месцы гораду. Дзьве папярэднія акцыі прайшлі каля ўнівэрмагу «Беларусь» і Заходняга рынку.

4 студзеня прыкладна а палове на трэцюю дня каля гандлёвага цэнтру «Дана Мол», што побач са станцыяй мэтро «Ўсход» і Нацыянальнай бібліятэкай, стаў ланцуг пэнсіянэраў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. На акцыю сабралася некалькі дзясяткаў чалавек. Пастаяўшы непрацяглы час, людзі разышліся. Таксама ланцуг салідарнасьці зьбіраўся непадалёк, на Барысаўскім тракце. У ім удзельнічалі людзі рознага веку. Інфармацыі пра затрыманьні няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG