Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку COVID-19 на 6 студзеня. Пасьля ўчорашняга дзіўнага прасяданьня колькасьць хворых вярнулася да ранейшага дыяпазону лічбаў (павялічылася амаль у паўтара раза). Пры гэтым тэстаў за дзень зрабілі ў 5,2 раза больш, чым напярэдадні.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, за дзень:
- Выявілі 1855 новых хворых (учора было 1273)
- Памерлі 9 чалавек
- Паправіліся і выпісаліся 1820 пацыентаў
За ўвесь час
- 204 958 захварэлі
- 1480 памерлі
- 186 394 паправіліся і выпісаліся