Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі каштуюць наўмысныя адключэньні інтэрнэту, у тым ліку ў Беларусі. ВІДЭА


Сто сорак мільёнаў даляраў — менавіта столькі страціла эканоміка Беларусі толькі за тры дні пратэстаў з 9 па 11 жніўня 2020 году. І зрабілі гэтую шкоду не пратэстоўцы, а самі ўлады, пакінуўшы краіну на двое з паловай содняў без інтэрнэту.

Суму ў $ 140 мільёнаў вылічыла няўрадавая арганізацыя NetBlocks. Распрацаваны ёю калькулятар дазваляе прыкладна ацаніць шкоду эканоміцы ад адключэньня інтэрнэту.

Паводле дасьледаваньня кампаніі Top10VPN, толькі ў 2019 годзе наўмыснае адключэньне інтэрнэту абышлося сусьветнай эканоміцы больш чым на 8 мільярдаў даляраў. А колькасьць буйных наўмысных адключэньняў вырасла з 75 у 2016 годзе да 212 у 2019-м.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG