Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Честные люди» далі справаздачу, колькі атрымалі грашовай дапамогі і на што яе патрацілі


Адна зь ініцыятываў ініцыятывы «Честные люди».
Адна зь ініцыятываў ініцыятывы «Честные люди».

Ініцыятыва «Честные люди» адсправаздачылася пра атрыманыя сродкі і мэтавыя ўкладаньні.

На сайце праекту падрабязна расказваецца, куды пайшлі сродкі, пералічаныя ахвярадаўцамі і неабыякавымі людзьмі.

Удакладняецца, што для эфэктыўнай дзейнасьці каманды патрабуецца больш за 32 тысячы эўра штомесяц.

Структура расходаў наступная:

  • Фінансаваньне каманды ў эміграцыі — 26 450 эўра
  • Выдаткі на мэдыя-падтрымку — 5 000 эўра
  • Тэхнічная інфраструктура — 925 эўра.

Да верасьня ініцыятары кампаніі жылі за ўласныя сродкі, збор грошай стартаваў у жніўні, калі стала зразумела, што дзейнасьць супольнасьці не завершыцца пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Цяпер у камандзе 23 чалавекі.

Агулам сабрана 183 978 эўра праз розныя плятформы:

  • PayPal (€ 51 166)
  • Уласныя сродкі заснавальнікаў (€ 43 200)
  • Facebook (€ 40 461)
  • Праект «Хуткая ўзаемадапамога» (€ 39 400)
  • Банкаўскія пераводы (€ 9 751)

Выдаткі на дзейнасьць ад 1 чэрвеня да 30 лістапада:

  • Утрыманьне каманды з 23 чалавек (841 эўра/месяц/чалавек) — € 58 044
  • Дапамога затрыманым актывістам ініцыятывы і іх сем’ям — € 39 400
  • Прасоўванне інфармацыйных матэрыялаў — € 71 646
  • Тэхнічная інфраструктура і абсталяваньне — € 3 780
  • Рэшта на будучы пэрыяд — € 11 108.

Цяпер ініцыятыва працуе ў наступных напрамках:

  • Цэнтар дапамогі страйкоўцам
  • Хуткая ўзаемадапамога
  • Сумленны унівэрсытэт
  • Справы аб фальсыфікацыі выбараў
  • Дыялёг з народам
  • Праект «Перамен»
  • Выяўленьне саўдзельнікаў злачынстваў.

«Честные люди» — каманда беларусаў, якая пачала фармавацца яшчэ на старце выбарчай кампаніі і працавала на валянтэрскіх пачатках.

Частка людзей праз пагрозу затрыманьня была вымушаная пакінуць краіну. Але некаторыя застаюцца ў Беларусі і працягваюць дзейнасьць, акрамя асноўнай працы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG