Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьвюх жанчын вінавацяць, што яны рассыпалі на дарогу самарэзы супраць міліцэйскіх машын


Такія машыны выкарыстоўвае міліцыя ў Менску, ілюстрацыйнае фота
Такія машыны выкарыстоўвае міліцыя ў Менску, ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі у Менску дзьвюх жанчын, якіх вінавацяць, што яны рассыпалі на дарогу самарэзы каля аднаго з аб’ектаў пад аховай.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на галоўную ўправу ўнутраных справаў Менгарвыканкаму.

«Інцыдэнт адбыўся 27 сьнежня каля 13.00 у Фрунзенскім раёне сталіцы. Дзьве 40-гадовыя жанчыны, праходзячы міма брамы адміністрацыйнага будынку, рассыпалі на дарозе самарэзы з мэтай пашкодзіць колы і шыны службовага транспарту. Мянчанак затрымалі на месцы злачынства пасьля ўчыненага злачынства. Жанчыны сваёй віны не прызналі, а таксама не прызналіся ў зробленым», — распавялі ў ГУУС.

Заведзеная крымінальная справа па артыкуле 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэксу. БЕЛТА паведамляе, што раней жанчыны да крымінальнай адказнасьці не прыцягваліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG