Гэтыя дадзеныя параўнальныя з вынікамі аналягічных апытаньняў «Левада-цэнтру», якія праходзілі за апошнія чатыры месяцы.
Беларусь першай з замежных краін зарэгістравала расейскую вакцыну «Спутник V». Паводле пасла Расеі ў Беларусі Дзьмітрыя Мезянцава, першая партыя вакцыны трапіць у Беларусь у пачатку 2021 году. Яе плянуюць пачаць вырабляць і ў Беларусі.
25 сьнежня Аляксандар Лукашэнка выступіў перад супрацоўнікамі Гарадзкой дзіцячай інфэкцыйнай лякарні Менску і анансаваў закупку вакцынаў ад каранавірусу «5–6 розных вытворцаў». Якіх менавіта вытворцаў, ён не ўдакладніў.