Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр беларускі эканаміст Леанід Заіка. Увесну ён хварэў на каранавірус


Леанід Заіка.
Леанід Заіка.

Эканаміст вясной хварэў на каранавірус, цяпер трымаўся ізаляцыі. Мінулай ноччу ў яго спынілася сэрца. Яму было 72 гады.

Пра сьмерць Леаніда Заікі сябрам і калегам эканаміста паведаміў ягоны зяць Вячаслаў. Раней у Леаніда Заікі памерла жонка, круглым сіратою застаўся іх непаўналетні сын.

«А 4-й раніцы ў яго спынілася сэрца, мэдыкі забралі цела. Ён хварэў з красавіка, нікуды не выходзіў з дому, перанёс канаравірус, але адчуваў сябе па-рознаму. Яшчэ ў панядзелак мы праграму зь ім запісвалі, трымаўся ён добра, але вось сэрца ня вытрымала», — сказаў Свабодзе калега Заікі Яраслаў Раманчук.

Леанід Заіка нарадзіўся 23 жніўня 1948 году ў Горадні. Выкладаў ва ўнівэрсытэтах Беларусі. На пачатку 90-х займаў пасады загадчыка катэдры, прарэктара Нацыянальнага інстытуту гуманітарных навук, дэкана эканамічнага факультэту ЭГУ. З 1992 году кіраваў праектамі Сусьветнага Банку ў макраэканамічнай палітыцы ў Беларусі.

Як незалежны экспэрт з 1996 да 1999 году быў сябрам Рады па эканамічным разьвіцьці Савету міністраў, з 2000 да 2002 году — сябрам Экспэртнай рады Савету Рэспублікі.

З 1997 году кіраваў аналітычным цэнтрам «Стратэгія». Аўтар і навуковы рэдактар кніг і публікацый у Беларусі і за мяжою. Леанід Заіка рэгулярна выступаў з камэнтарамі на Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG