Сярод затрыманых у Пецярбургу апынуўся карэспандэнт сайту Север.Реалии.
Перад затрыманьнем супрацоўнік паліцыі зь мэгафонам заклікаў усіх разысьціся. Аднак нікому з удзельнікаў не далі сысьці – паліцыя атачыла актывістаў. Затрыманых даставілі ў аддзел паліцыі. Фармальна іх абвінавачваюць у парушэньні антыкаранавірусных абмежаваньняў. Пазьней усіх адпусьцілі, склаўшы пратаколы за парушэньне супрацьэпідэмічных захадаў.
Пасьля чарговай акцыі прадстаўнікі Беларускага зямляцтва ў Пецярбургу атрымалі нефармальнае папярэджаньне ад паліцыі: любое выкарыстаньне сьцягоў, стужачак і іншых атрыбутаў пратэсту, а таксама скандаваньне лёзунгаў будзе карацца штрафам у чатыры тысячы рублёў. Забароны супрацоўнік паліцыі абгрунтаваў 54 фэдэральным законам, якія забараняюць грамадзянам замежных дзяржаваў ладзіць мітынгі на тэрыторыі Расеі.
Беларусы ў Пецярбургу выйшлі да будынка консульства з патрабаваньнем адстаўкі Лукашэнка ўжо ў 140-ы раз.