Дата дня
27 сьнежня 1836 году нарадзіўся Валер Урублеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-1864 гадоў. Напярэдадні паўстаньня Ўрублеўскі актыўна ўдзельнічаў у стварэньні нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі на Гарадзеншчыне, вёў прапаганду сярод навучэнцаў школы.
Таксама ў гэты дзень
У 1831 годзе Чарльз Дарвін узышоў на карабель «Бігль», каб выправіцца ў пяцігадовае падарожжа
У 1918 годзе Рада БНР пераехала зь Вільні ў Горадню
У 1932 году ў СССР уводзіцца пашпартная сыстэма і абавязковая прапіска па месцы жыхарства. Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году пашпарты ў Савецкім Саюзе былі адмененыя як адна з праяваў царскай адсталасьці і дэспатызму
У 1934 годзе Пэрсія зьмяніла назву на Іран
У гэты дзень нарадзіліся:
1459 — Ян I Ольбрахт, кароль польскі з 1492
1571 — Ёган Кеплер, нямецкі матэматык, астраном і оптык
1595 — Багдан Хмяльніцкі, украінскі гетман
1822 — Луі Пастэр, францускі хімік і бактэрыёляг, заснавальнік сучаснай мікрабіялёгіі ды імуналёгіі. Менавіта Пастэр прыдумаў тое, што цяпер называюць пастэрызацыяй
1923 — беларускі паэт Анатоль Вялюгін
У гэты дзень памерлі:
1746 — беларускі кампазытар нямецкага паходжаньня Ян Голанд, які пісаў опэры ў Нясьвіжы пад апекаю Радзівілаў, а пасьля працаваў выкладчыкам у Віленскім унівэрсытэце
1840 — беларускі паўстанец Зыгмунд Мінейка, які падчас паўстаньня Каліноўскага быў вайсковым кіраўніком у Ашмянскім павеце, а пасьля ўдзельнічаў у вайне Грэцыі з Турцыяй за востраў Крыт і стаў ганаровым грамадзянінам Грэцыі
1964 — Мікалай Чуркін, беларускі кампазытар і фальклярыст
1998 — Навум Кісьлік, беларускі пісьменьнік
2010 — у аўтакатастрофе загінула паэтка і журналістка Тацяна Сапач.