Экс-памочнік дзяржсакратара ЗША: Мужнасьць беларусаў захапляе
Дэйвід Крэймэр, дасьледчык Міжнароднага ўнівэрсытэту Флорыды і былы памочнік дзяржсакратара ЗША ў адміністрацыі Джорджа Буша-малодшага, адказаў на пытаньні Радыё Свабода. Ён патлумачыў, як мае працаваць «Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі», пра што Злучаным Штатам варта папярэдзіць Маскву і як можна заахвоціць беларускіх сілавікоў не выконваць злачынных загадаў.