Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вашая гульня — падман і блеф». Спартоўцы запісалі рэп-зварот да праўладных калег па-беларуску


Спартоўцы на маршы 20 верасьня
Спартоўцы на маршы 20 верасьня

Свабоднае аб’яднаньне спартоўцаў Беларусі (SOS-by) прэзэнтавала беларускамоўны відэролік у стылі рэп, у якім вядомыя атлеты кпяць з маўклівых хакеістаў, вітаюць за сьмеласьць футбалістаў «Крумкачоў» і запытваюць у Героя Беларусі: «Дзе ты зараз, Даша?».

Неўзабаве пасьля драматычных падзеяў жніўня-2000 неабыякавыя спартоўцы падпісалі адкрыты ліст да ўладаў з патрабаваньнем спыніць гвалт і правесьці новыя прэзыдэнцкія выбары.

За прамінулы час колькасьць падпісантаў наблізілася да 1800, а Мінспорту і НАК тым часам арганізавалі альтэрнатыўны збор подпісаў за Лукашэнку.

Сябры SOS-by паставілі за мэту давесьці да Новага году лік сваіх прыхільнікаў да 2000. Пра гэта гаворыцца ў анатацыі да выкладзенага відэароліка.

«Сябры, а давайце зьбярэм 2000 подпісаў пад адкрытым зваротам спартоўцаў! 2000 галасоў, якія заклікаюць спыніць гвалт, правесьці новыя выбары і, што б ні адбывалася, — гуляць сумленна. Калі ствараўся наш ліст чатыры месяцы таму, мы ня думалі пра лічбы — проста не змаглі прамаўчаць. Што было далей, вы ведаеце. Нас па-ранейшаму звальняюць, запалохваюць і арыштоўваюць. Нам дэманстратыўна заяўляюць, што супраць чорнай сілы рэжыму няма ніякіх шанцаў. Але мы ведаем іншае! Сіла — у праўдзе. А праўда — за намі».

Падпісаць ліст і далучыцца да Свабоднага аб’яднаньня спартоўцаў Беларусі можна на сайце SOS-by.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG