Бацьку затрыманага Сяргея Альшэўскага паведамілі, што ягоны сын на Акрэсьціна. Іншых падрабязнасьцяў ён ня ведае.
«Патэлефанавалі і сказалі, што сын на Акрэсьціна. У чым справа, з чым гэта зьвязана, невядома», — сказаў ён.
Там жа і Юлія Слуцкая, расказала яе дачка Аляксандра. Нейкіх іншых зьвестак пра маці яна ня мае.
На дадзены момант у справе Прэс-клюбу затрыманыя:
Заснавальніца «Прэс-клюбу», журналістка Юлія Слуцкая
Супрацоўнік «Прэс-клюбу», сын Юліі — Пётар Слуцкі
Праграмная дырэктарка «Прэс-клюбу» Ала Шарко
Дырэктар «Прэс-клюбу» Сяргей Альшэўскі
Дырэктар «Акадэміі Прэс-клюбу» Сяргей Якупаў.
Пазьней стала вядома, што ў турму на Акрэсьціна мінімум на 72 гадзіны зьмешчаныя Ала Шарко, Сяргей Якупаў і Пётар Слуцкі.
У Камітэце дзяржкантролю паведамілі, што «праводзіцца праверка па факце парушэньня падатковага заканадаўства».