Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Слова за Менскам». Расейскія ўлады падштурхоўваюць Беларусь да паглыбленай інтэграцыі


Амбасадар Расеі ў Беларусі Дзьмітрый Мезенцаў
Амбасадар Расеі ў Беларусі Дзьмітрый Мезенцаў

Амбасадар Расеі ў Беларусі Дзьмітры Мезенцаў лічыць, што ў далейшай інтэграцыі дзьвюх краін «слова за Менскам».

Дзьмітры Мезенцаў лічыць, што глыбіня і маштаб інтэграцыі вызначаецца раўнапраўна двума бакамі. Цяпер ён дцмае, што слова застаецца за Менскам. Пра гэта расейскі амбасадар заявіў у інтэрвію праграме «Государственный интерес» тэлеканалу «БелРос», паведамляе «Інтэрфакс-Захад».

У верасьні сакратар Саюзнай дзяржавы Грыгорый Рапота прапанаваў актывізаваць працу над некаторымі «дарожнымі мапамі» інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве.

У канцы 2019 году пакет «дарожных мапаў» інтэграцыі разглядалі кіраўнікі ўрадаў. Плянавалася, што пры дасягненьні дамоўленасьцяў паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Ўладзімірам Пуціным праграму паглыбленай інтэграцыі падпішуць 8 сьнежня 2019 году, да 20-годзьдзя дамовы аб стварэньні Саюзнай дзяржавы. У Менску пачаліся пратэсты ў сувязі з такімі перамовамі. Падпісаньня не адбылося.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG